|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)У войску хадзiла тысяча вэрсiяў аб тым, як генэралы, а мiж iх насамперш камандзер сёмай дывiзii "пряжка" Пшэўлоцкi, Сулiк, Богуш-Шышка й сьцяг iншых, шмуглявалi ў Iталiю золата з Каiра й Александрыi. Рабiлi тое пры помачы сваiх ад'ютантаў. Золата заменьвалася на лiры, а пасьля на ангельскiя фунты. Добра на гэтым нажывалiся. Акрамя гэтага былi й розныя сьпекуляцыi ў самой Iталii. Казачок, здаецца, меў добра абгрунтаваную фiлязофiю. II У адлегласьцi мо трыццацi кiлямэтраў на захад ад Матолi й Сан-Базыльё, дзе ў часе вайны была база Другога корпусу - сёмая дывiзiя, ляжыць невялiкае мястэчка Матэра. Колькi большых будынкаў у часе вайны занята было войскам. Месьцiўся тут цэнтр шкаленьня артылерыi Другога корпуса. Камянiстыя, няпрыдатныя ў сельскай гаспадарцы вакольныя палi й узгоркi былi выкарыстоўваныя для мэтаў шкаленьня. Былi тут школы падхаронжых артылерыi, сувязi й пяхоты. Пры школе падхаронжых пяхоты прыдзелены быў маёр Карпiнскi. Паходзiў зь першага палка Крэхавецкiх Уланаў. Заданьнем яго было выкладаньне ў школе ведаў аб панцырнай зброi ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|