|
Змагарныя дарогi (на белорусском языке)Справа была шыта-крыта, як кажуць. Тут-жа, у армii, ды на чужыне, было зусiм iншае. Старыя мэтады й формулы мелi вартасьць леташняга сьнегу. Быў вайсковы карны кодэкс, былi палявыя суды. Для абвiнавачаньня чалавека трэба былi нейкiя яўныя довады. Iх не ставала. Камунiзм тут ня мог быць тым конiкам, што быў дома перад вайной. Бо калi-б прышпiлiлi камунiзм аднаму, дык трэба-ж было-б пасьля шукаць каранёў, галiнаў дый навокал розных парасткаў. Гэта-ж быў-бы поўны абсурд. Ды i, урэшце, што можна было закiнуць Вiктару Сянькевiчу? Нiчога канкрэтнага адносна нейкай канспiрацыйнай дзейнасьцi ня было. Хлапец быў "на воку", дый толькi. Так, прынамсi, вынiкала зь iншых сьледчых запiсак. Пшэрэмбскаму кiнулася ў вочы зусiм нешта iншае, што, як мог дадумацца, трывожыла й ягоных сяброў з "двойкi", якiя раней апытвалi юнака: прозьвiшча, веравызнаньне й нацыянальнасьць. Якiм чынам Сянькевiч дый каталiк мог быць беларусам? Гэтага лейтанант нiяк ня мог памясьцiць у галаве. Пшэрэмбскi любiў лiтаратуру, асаблiва гiстарычную. Генрык Сянькевiч зь ягонай трылогiяй займаў некалi цэнтральнае месца ў ягоным дзяцiнстве ...» |
Код для вставки книги в блог HTML
phpBB
текст
|
|